19 мая 2017 г. – 70 гадоў з часу правядзення нарады маладых пісьменнікаў заходніх абласцей БССР у г. Брэсце (1947)
Скліканне маладых пісьменнікаў — значная падзея ў пасляваенным жыцці Беларусі. Праўленне Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі і ЦК ЛКСМБ арганізавалі нараду маладых пісьменнікаў заходніх абласцей у г. Брэсце 16–19 мая 1947 года. Літаратурная моладзь прыехала, каб падвесці вынікі сваёй работы, абмеркаваць творчыя планы на будучыню, набрацца новых сіл для творчых пошукаў.
20 чэрвеня 2017 года — 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Мікітавіча Халасцякова (1902–1983), ваеннага дзеяча, віцэ-адмірала, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1965)
Георгій Мікітавіч Халасцякоў нарадзіўся 20 чэрвеня 1902 года ў горадзе Баранавічы Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага машыніста. У час Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Рэчыцу. У 1918–1919 гадах быў сакратаром Рэчыцкага павятовага камітэта РКСМ. Са жніўня 1919 года ў Чырвонай арміі, у час Грамадзянскай вайны змагаўся на Паўднёвым і Заходнім франтах. У 1920 годзе трапіў у польскі палон, дзе прабыў каля года.
17 верасня 2017 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994), літаратуразнаўца, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў вёсцы Сіняўская Слабада (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго і пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.
15 студзеня 2016 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Кандратавіча Шахметава (1901–1969), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, грамадскага і гаспадарчага дзеяча
Сцяпан Кандратавіч Шахметаў нарадзіўся 15 студзеня 1901 года ў мястэчку Лёзна Віцебскай губерні (цяпер г. п. Лёзна Віцебскай вобласці). У трынаццаць год пачаў свой працоўны шлях. Служыў у Чырвонай арміі. З 1923 года працаваў на прадпрыемствах Віцебска, яго неаднаразова выбіралі сакратаром партыйнай ячэйкі.
23 лістапада 2016 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Георгіевіча Шубітыдзе (1906–1978), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Пінска
Іван Георгіевіч Шубітыдзе нарадзіўся 23 лістапада 1906 года ў сяле Келеці Гарыйскага раёна (Грузія) у беднай сялянскай сям’і. У родным сяле атрымаў пачатковую адукацыю. У 1921 годзе ўступіў у камсамол, удзельнічаў ва ўстанаўленні Савецкай улады ў раёне.
23 студзеня 2017 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Арсенія Іванавіча Марозава (1922–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Арсеній Іванавіч Марозаў нарадзіўся 23 студзеня 1922 года ў вёсцы Слабодка (цяпер Калінінскі раён Цвярской вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў суседнім сяле Ільінскае, у 1938 годзе — школу фабрычна-завадскога навучання ў абласным цэнтры Цвяры. Працаваў слесарам на Цвярской прадзільнай фабрыцы і паралельна займаўся ў аэраклубе.
18 студзеня 2017 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Лапаціна (1897–1965), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне — ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.
З жніўня 1918 года — у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона, ваяваў супраць дзянікінцаў, урангелеўцаў, польскіх інтэрвентаў.
1 лістапада 2016 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікітавіча Чарнака (1911–1943), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Жабінкаўскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Міхаіл Мікітавіч Чарнак нарадзіўся 1 лістапада 1911 года ў вёсцы Старое Сяло Азяцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1924 годзе.
28 студзеня 2016 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Васільевіча Пранягіна (1916–1997), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1974)
Павел Васільевіч Пранягін нарадзіўся 28 студзеня 1916 года ў сяле Антонаўка (цяпер Самарскага раёна, Татарстан, Расія) у сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло на беразе Волгі. Закончыў матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, пачаў працаваць настаўнікам Камска-Усцінскай сярэдняй школы. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны на курсы малодшых лейтэнантаў Казанскага пяхотнага вучылішча.
26 лютага 2016 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Сямёна Нікіфаравіча Мірводы (1906–1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)
Сямён Нікіфаравіч Мірвода нарадзіўся 26 лютага 1906 года ў сяле Бярозавая Рудка (цяпер Піратынскага раёна Палтаўскай вобласці, Украіна) у беднай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковага вучылішча працаваў у арцелі, паралельна вучыўся, скончыў 9 класаў.
У кастрычніку 1926 года Сямён Мірвода быў прызваны ў Чырвоную армію. У 1929–1931 гадах вучыўся ў Адэскім пяхотным вучылішчы. У жніўні 1935 года назначаны камандзірам танкавай роты 5-й лёгкатанкавай брыгады. У 1938 годзе закончыў курсы каманднага складу.